Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Псыхіятар Шчыгельскі пра зьліў запісу Zoom зь Фядутам, Зянковічам, Кастусёвым: «Свае ня здраджвалі»


Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў

Псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі расказаў у праекце «Жизнь-малина» пра зьліў запісу закрытых сустрэчаў, пасьля якіх затрымалі Аляксандра Фядуту, Юрася Зянковіча, Рыгора Кастусёва і яшчэ некалькі чалавек.

Шчыгельскі таксама прымаў удзел у тых абмеркаваньнях, ён доўгі час жыве ў ЗША.

Ён патлумачыў, што разумее, як запіс трапіў у рукі сілавікоў, аднак ня будзе пра гэта расказваць, каб не нашкодзіць фігурантам справы.

— Такое пытаньне, тэхналягічна: у вас Zoom, запіс якога зьліваюць. То бок, магчыма, паміж вамі быў нехта, хто гэта зрабіў? — запытаўся Мікіта Мелказёраў.

— Не, гэта ня так... Свае ня здраджвалі, — адказаў суразмоўца.

Дзьмітры Шчыгельскі
Дзьмітры Шчыгельскі

На пытаньне, ці сапраўды падчас тых сустрэчаў яны зьбіраліся забіць Лукашэнку, Шчыгельскі двойчы адказаў пытаньнем: «Навошта?» і дадаў, што, на ягоную думку, Лукашэнку трэба судзіць, да таго ж, у Беларусі, а дакладней, у Шклове.

Ён прызнаўся, што адчувае віну за тое, што адбылося.

Суразмоўца дадаў, што ён ня ведае людзей, якіх затрымалі разам з Фядутам, Зянковічам і Кастусёвым, а даведаўся пра іх толькі зь інфармацыі ад КДБ.

Суд над Фядутам, Кастусёвым, Занковічам і іншымі пачнецца 29 ліпеня ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG