Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі яшчэ на год калёніі


Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам Андрэем Панасюком, 2017 год
Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам Андрэем Панасюком, 2017 год

Суд у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі асудзіў актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк дадаткова на 1 год зьняволеньня.

Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Крупадзёраў, паведамляе сайт Charter97.org.

«Паліна на судзе паводзіла сябе мужна. У апошні месяц над калёніяй дзень і ноч ляталі самалёты РФ. І па тым, што іх зараз ня стала, Паліна зразумела, што Ўкраіна перамагае. Паліна жадае ўкраінцам мужнасьці і шчасьця і рашучасьці, — сказаў сайту Андрэй Шарэнда, муж актывісткі.

Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі летась на 2 гады калёніі. На свабоду яна мела выйсьці ў верасьні сёлета. У лютым яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG