Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дазволіў завочна караць за «экстрэмізм», заклікі да санкцый і ўдзел у масавых беспарадках


Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьменах Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».

Пра гэта паведамілі афіцыйныя тэлеграм-каналы.

Паводле закону ўводзіцца інстытут спэцыяльнага (завочнага) вядзеньня па крымінальных справах у дачыненьні да абвінавачаных, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і ўхіляюцца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.

Завочная вытворчасьць можа адбывацца па абвінавачваньні ў тэрарызьме, генацыдзе, наёмніцтве, здрадзе дзяржаве, дывэрсіі, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзеле ў ім, а таксама за масавыя беспарадкі і заклікі да санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG