Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Зяленская ў звароце да Кангрэсу ЗША папрасіла больш зброі для Ўкраіны


Алена Зяленская выступае ў Кангрэсе ЗША
Алена Зяленская выступае ў Кангрэсе ЗША

Жонка прэзыдэнта Ўкраіны Алена Зяленская папрасіла ЗША даць Ўкраіне больш зброі, якая можа абараніць украінцаў ад расейскіх «тэрарыстычных нападаў».

Алена Зелянская, якая знаходзіцца з візытам у Вашынгтоне, у выступе перад Кангрэсам ЗША 20 ліпеня заявіла, што Ўкраіна ўдзячная за ваенную дапамогу, якую ЗША аказалі да гэтага часу, але цяпер Украіна асабліва мае патрэбу ў сыстэмах супрацьпаветранай абароны.

«Мы хочам, каб кожны з бацькоў і маці маглі сказаць сваім дзецям, каб яны клаліся спаць спакойна. Больш удараў з паветра не будзе», — сказала Алена Зяленская.

Сказаўшы пра «дзяцяй, забітых у калясках», яна зьвярнула ўвагу амэрыканскіх заканадаўцаў на расейскі ракетны ўдар па Віньніцы на мінулым тыдні, дзе ахвярамі таксама сталі дзеці.

Алена Зяленская прыгадала ў сваёй прамове і пажылых людзей, якія перажылі Другую сусьветную вайну і Галакост, але былі забітыя авіяўдарамі РФ у 2022 годзе.

«На жаль, вайна ня скончана», — адзначыла першая лэдзі Ўкраіны, і сказала, што просіць зброі ад імя забітых і параненых украінцаў і ад імя тых, хто выжыў.

Алена Зяленская, якая наведала Белы дом 19 ліпеня, сказала, што цяперашняя рэальнасьць такая, што яна і іншыя маці ва Ўкраіне пытаюцца, ці вернуцца іх дзеці ў школу ўвосень, а настаўнікі задаюцца пытаньнем, рыхтавацца ім да навучаньня або да знаходжаньня ў бамбасховішчах.

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што чакае «значных вынікаў» ад сустрэч сваёй жонкі ў Вашынгтоне. Ён сказаў, што яе зварот да чальцоў Кангрэсу будзе важным.

Акрамя сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і першай лэдзі Джыл Байдэн у Белым доме, Алена Зяленская таксама наведала Дзяржаўны дэпартамэнт і сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG