Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перададуць Украіне яшчэ чатыры ракетныя сыстэмы HIMARS


Рэактыўная сыстэма залпавага агню HIMARS
Рэактыўная сыстэма залпавага агню HIMARS

Злучаныя Штаты абвясьцілі пра пастаўку ва Ўкраіну яшчэ чатырох рэактыўных сыстэм залпавага агню HIMARS. Пра гэта на брыфінгу паведаміў міністар абароны ЗША Лойд Остын.

«Мы будзем працягваць шукаць інавацыйныя шляхі, каб аказаць доўгатэрміновую падтрымку адважным мужчынам і жанчынам украінскіх Узброеных сіл, і мы будзем падбіраць нашу дапамогу так, каб у Ўкраіны былі тэхналёгіі, боепрыпасы і агнявая моц для самаабароны», — цытуе кіраўніка Пэнтагону Reuters.

Каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі днём раней казаў, што на гэтым тыдні адміністрацыя Джо Байдэна абвесьціць аб перадачы зброі і абсталяваньня для Ўкраіны — гэта будзе 16-ы пакет дапамогі. «Пакет будзе ўключаць больш HIMARS, якія ўкраінцы выкарыстоўваюць вельмі эфэктыўна, каб зьмяніць сытуацыю на полі бою», — сказаў ён.

Журналіст ABC Люіс Марцінэс піша, што цяпер ва Ўкраіны будзе 16 сыстэм HIMARS.

Радыюс дзеяньня HIMARS — да 80 км, аднак у пэўнай мадыфікацыі і з адпаведнымі боепрыпасамі ён можа даходзіць да 300–500 км.

Першыя чатыры рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS прыбылі ва Ўкраіну 23 чэрвеня. 8 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў новы пакет дапамогі для Ўкраіны на суму да 400 млн даляраў, які ўключае ў сябе яшчэ чатыры HIMARS і больш боепрыпасаў.

У Кіеве адзначалі, што без сыстэм, здольных страляць з адлегласьці дзясяткаў кілямэтраў, УСУ ня могуць эфэктыўна абараняць Данбас і плянаваць вызваленьне акупаваных тэрыторый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG