Сёлета ў красавіку расеец, імя якога не паведамляецца, знаходзячыся ў Менску, папрасіў свайго сябра сфатаграфаваць яго на фоне мэмарыялу на Плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём. Паводле сьледзтва, расеец зрабіў гэта «зь нізкіх памкненьняў, якія выявіліся ў грубым парушэньні агульнапрынятых норм маралі і правіл паводзін» і «адкрыта і абразьліва зьдзекаваўся са звычаяў і традыцыяў грамадзтва».
У прэс-службе суду заявілі, што падсудны «прызнаў віну ў поўным аб’ёме і раскаяўся ў зробленым». Паведамляецца таксама, што адпраўлены ў калёнію грамадзянін РФ зьяўляецца выпускніком ваеннай ВНУ, працуе мэнэджэрам у прыватнай расейскай кампаніі і мае на ўтрыманьні дваіх малалетніх дзяцей.