Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлетка, які здымаў расейскую вайсковую тэхніку, у Гомлі асудзілі на 3 гады турмы


Расейская вайсковая тэхніка ў Гомлі. 30 сакавіка, 2022. Ілюстрацыйнае фота
Расейская вайсковая тэхніка ў Гомлі. 30 сакавіка, 2022. Ілюстрацыйнае фота

18 ліпеня судзьдзя Аляксандар Піскуноў абвінаваціў Паўла Піскуна, які на момант свайго ўчынку быў непаўналетнім, у садзейнічаньні так званай экстрэмісцкай дзейнасьці.

Справу Паўла Піскуна разглядалі ў Гомельскім абласным судзе.

Хлопец нарадзіўся ў 2004 годзе. Як паведамляюць праваабаронцы, на момант арышту ён меў 17 гадоў.

Паўла Піскуна абвінавачваюць у тым, што 27 лютага гэтага году ён зьняў на мабільны тэлефон расейскую вайсковую тэхніку і даслаў гэта відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал разам з суправаджальным тэкстам, у якім расказаў пра колькасьць тэхнікі, кірунак яе руху і адметныя асаблівасьці.

Паводле вэрсіі абвінавачаньня, гэтымі дзеяньнямі Павал Піскун садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасьці.

У віну хлопцу паставілі тое, што празь некалькі дзён, а менавіта 1 і 2 сакавіка, ён зноў зьняў на відэа расейскую вайсковую тэхніку і зноў перадаў матэрыялы тэлеграм-каналу.

18 ліпеня Гомельскі абласны суд абвінаваціў Паўла Піскуна ч. 1 арт. 361-4 КК. У якасьці пакараньня па гэтым эпізодзе яму прызначылі пазбаўленьне волі тэрмінам на 2 гады. Таксама Паўла прызналі вінаватым «у іншым садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненым паўторна». На падставе ч. 2 арт. 361-4 КК за гэта яму прысудзілі 3 гады зьняволеньня.

Канчаткова Паўлу Піскуну прысудзілі 3 гады калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG