Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПВК «Вагнэр» ​​зьніжае стандарты для набору. Брытанская выведка аналізуе, да чаго гэта можа прывесьці


Сымбалічныя кардонныя труны ля амбасады Расеі ва Ўкраіне з надпісамі «Груз 200 ПВК „Вагнэр“» падчас акцыі супраць расейскай агрэсіі на Данбасе. Кіеў, 2 чэрвеня 2018. Архіўнае фота
Сымбалічныя кардонныя труны ля амбасады Расеі ва Ўкраіне з надпісамі «Груз 200 ПВК „Вагнэр“» падчас акцыі супраць расейскай агрэсіі на Данбасе. Кіеў, 2 чэрвеня 2018. Архіўнае фота

ПВК «Вагнэр» будзе страчваць сваю вядучую ролю ў вайне, якую вядзе Расея ва Ўкраіне, лічыць брытанская выведка. Прычына — у зьніжэньні крытэраў для набору навабранцаў, прыцягненьні асуджаных і недастатковым часе падрыхтоўкі.

«Вагнэр» зьніжае стандарты набору, бярэ на працу асуджаных і асоб, якія раней былі ў «чорных сьпісах». Для навабранцаў даступна вельмі абмежаванае навучаньне. Гэта, хутчэй за ўсё, паўплывае на будучую апэратыўную эфэктыўнасьць групы і зьнізіць яе каштоўнасьць як апоры для рэгулярных расейскіх сіл», –— гаворыцца ў паведамленьні, якое публікуе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

«Расея выкарыстала прыватную вайсковую кампанію „Вагнэр“ для ўзмацненьня сіл на перадавой, а таксама для зьмяншэньня недахопу асабовага складу і страт. „Вагнэр“ амаль напэўна адыграў цэнтральную ролю ў апошніх баях, уключаючы захоп Папаснай і Лісічанску. Гэтыя баі нанесьлі групе вялікія страты», — адзначаецца ў паведамленьні.

Брытанская выведка нагадвае, што Яўген Прыгожын, якога называюць спонсарам ПВК «Вагнэр», нядаўна атрымаў званьне Героя Расеі за працу кампаніі ў Луганску (пра гэта пісалі тэлеграм-каналы, але афіцыйнага пацьверджаньня няма). «У той час, калі адбываецца замена шэрагу высокапастаўленых расейскіх вайсковых камандзіраў, гэта, пэўна, абвастрыць незадаволенасьць паміж вайскоўцамі і „Вагнэрам“», — лічаць брытанскія выведнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG