Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран ня будзе пастаўляць зброю Расеі, заявіў іранскі міністар замежных спраў


Бесьпілётныя апараты, Іран
Бесьпілётныя апараты, Іран

Міністар замежных спраў Ірану Хасейн-Амір Абдалахіян заявіў, што, нягледзячы на супрацоўніцтва з Расеяй, у тым ліку ў абароннай сфэры, Іран не зьбіраецца дапамагаць ніводнаму з бакоў у канфлікце Расеі з Украінай.

«Мы супраць ваеннага нападу Расеі на Ўкраіну», — цытуе яго італьянская газэта La Repubblica.

Міністар, аднак, ня даў прамога адказу на пытаньне пра ранейшую заяву памочніка прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйка Салівана аб плянах Ірану паставіць Расеі баявыя бесьпілётнікі. Пры гэтым ён запэўніў, што Тэгеран пазьбягае любых крокаў, якія могуць прывесьці да далейшай эскаляцыі вайны ва Ўкраіне.

12 ліпеня на брыфінгу ў Вашынгтоне Саліван заявіў, што Іран мае намер перадаць Расеі некалькі сотняў бесьпілётных апаратаў. Паводле яго, апараты здольныя несьці ўзбраеньне. Дарадца дадаў, што Іран плянуе навучаць расейскія сілы ўжываньню бесьпілётнікаў, і першыя этапы навучаньня павінны пачацца ўжо ў ліпені. Саліван не ўдакладніў, адкуль Вашынгтон атрымаў такія зьвесткі.

Неўзабаве пасьля заявы Салівана Масква і Тэгеран пацьвердзілі, што мае адбыцца візыт у Іран прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Крэмль заявіў, што Пуцін правядзе перамовы з прэзыдэнтамі Ірана і Турэччыны.

Пасьля маштабнага нападу Расеі на Ўкраіну Пуцін пакуль быў за мяжой толькі двойчы, і абодва разы ў краінах былога СССР — у Таджыкістане і Туркмэністане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG