Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Іранскія жанчыны правялі акцыі публічнага зьняцьця хіджаба, пратэстуючы супраць новых строгіх законаў

Іранскія жанчыны правялі акцыі публічнага зьняцьця хіджаба, пратэстуючы супраць новых строгіх законаў


Пратэст супраць абавязковага нашэньня хіджаба ў Іране
Пратэст супраць абавязковага нашэньня хіджаба ў Іране

Іранскія актывісткі за правы жанчын апублікавалі відэа, на якіх яны публічна здымаюць хіджабы 12 ліпеня, у нацыянальны Дзень хіджаба і цнатлівасьці ў Іране.

Відэазапісы зьявіліся ў сацыяльных сетках, калі жанчыны — а ў некаторых выпадках і мужчыны — выказвалі сваю апазыцыю іранскаму закону, які абавязвае жанчын насіць хіджаб у грамадзкіх месцах. На некаторых відэазапісах было відаць, як жанчыны пакідаюць гэтыя элемэнты адзеньня на вуліцы і выкідаюць іх.

Некаторыя жанчыны зьяўляліся ў грамадзкім транспарце і ў крамах без хіджаба, а некаторыя пісалі пра асабісты досьвед або дзяліліся сваімі назіраньнямі аб хіджабе.

Іранскае дзяржаўная тэлевізія 12 ліпеня паказала відэа да Дня хіджаба і цнатлівасьці, на якім 13 жанчын у зялёных хіджабах і доўгіх белых халатах танчаць пад апавяданьне, у якім цытуюцца вершы з Карана і падкрэсьліваецца важнасьць таго, каб жанчыны былі ў хіджабах. У сацыяльных сетках відэа сустрэлі з кпінамі.

Паўафіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Fars паведаміла, што некалькі чалавек былі арыштаваныя 11 ліпеня за пратэсты супраць нашэньня хіджаба, які стаў абавязковым у грамадзкіх месцах для іранскіх жанчын і дзяўчат, старэйшых за 9 гадоў, пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG