Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер і Наста Дашкевічы адмовіліся даваць паказаньні ў судзе. Пракурор запрасіў для іх па 1,5 года зняволеньня


Дашкевічы, Зьміцер і Наста. Архіўнае фота
Дашкевічы, Зьміцер і Наста. Архіўнае фота

Сужэнцам Дашкевічам інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

У судзе Маскоўскага раёну Менску 11 ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы Зьмітра і Насты Дашкевічаў.

Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Пірожнікава.

У судзе і Зьміцер, і Наста адмовіліся даваць паказаньні. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на маршы пратэсту 23 жніўня 2020 году. У матэрыялах справы тры тамы — яны агучваюцца ў судзе. На працэсе пералічваюць усе арышты, штрафы і крымінальны перасьлед Зьмітра, пачынаючы з 1999 году, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Пракурор запрасіў па 1,5 года зняволеньня для Зьмітра і Насты Дашкевічаў, піша «Вясна». Як чакаецца, прысуд будзе вынесены 14 ліпеня.

Былога лідэра «Маладога фронту», сталяра Зьмітра Дашкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 23 красавіка 2022 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым затрымалі ўжо ў крымінальнай справе.

У красавіку стала вядома, што на той момант цяжарную жонку палітвязьня Насту таксама падазраюць паводле гэтага артыкула. Цяпер Зьмітра ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага ў Менску.

15 чэрвеня ў сям’і Дашкевічаў нарадзілася чацьвёртае дзіця — сын Данііл.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG