Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскі палон трапіў украінскі праваабаронца, які дапамагаў беларускім уцекачам


Максім Буткевіч
Максім Буткевіч

Сузаснавальнік Цэнтру правоў чалавека ZMINA і «Громадське радіо», праваабаронца Максім Буткевіч трапіў у расейскі палон у часе баявых дзеяньняў у раёне населеных пунктаў Залатое і Горскае Луганскай вобласьці.

Як паведаміў Цэнтар правоў чалавека ZMINA, маці Максіма Буткевіча ня ведае, дзе ён знаходзіцца і ў якім стане.

Максім Буткевіч — украінскі праваабаронца і журналіст. У сакавіку 2022 году ён пайшоў на службу ва ўкраінскае войска, каб абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі.

Максім Буткевіч спэцыялізуецца на абароне правоў уцекачоў. У красавіку 2021 году ён першым паведаміў аб незаконных дзеяньнях СБУ ў дачыненьні да беларускага анархіста Аляксея Балянкова.

Праваабаронца таксама ўдзельнічаў у шэрагу захадаў, прымеркаваных праблемам легалізацыі беларусаў, якія пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе ўцякалі ад палітычнага перасьледу зь Беларусі ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG