Беларуская бібліятэка ў Лёндане захоўвае рукапісы Янкі Купалы, асобнікі ягоных самых раньніх выданьняў і арыгінальныя ілюстрацыі мастака Барыса Заборава да твораў песьняра.
У гонар 140-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы бібліятэка ўпершыню выстаўляе ўсе гэтыя скарбы разам.
Для тых, хто ня можа патрапіць на выставу ў Лёндане, яе галоўныя пэрліны цяпер даступныя на электроннай выставе на сайце бібліятэкі.