Пра гэта паведамляе БелТА.
У пералік трапілі будаўнічыя тавары, якія вырабляюцца або ўвозяцца і прадаюцца на ўнутраным рынку індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі (акрамя тых, хто гандлюе ўраздроб).
У сьпісе больш за 40 відаў будаўнічых матэрыялаў: неапрацаваная драўніна; жвір; галька; друз або камень дробнены; бітум і асфальт; цэгла; пліткі і будаўнічыя вырабы з абпаленай гліны; алюміній і іншае.
Згодна з пастановай ураду ад 6 ліпеня, цэны на будаўнічыя тавары будуць рэгулявацца да 1 студзеня 2023 году.
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.