Прэс-служба ўраду Беларусі паведаміла, што такія меры былі прыняты «для падтрыманьня цэнавай стабільнасьці на спажывецкім рынку» і выключэньня магчымага спэкуляцыўнага росту цэн і дэфіцыту адносна асобных таварных пазыцый.
Дзяржаўнае рэгуляваньне цэн уведзена на мыла, туалетную паперу, папяровыя сурвэткі, падгузьнікі, гігіенічныя пакеты, парашковыя сынтэтычныя мыйныя і чысьцільныя сродкі, зубную пасту, абутак для дзяцей, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей.
«У мэтах мінімізацыі росту адпускных цэн зьніжаны на 5% гранічныя памеры аптовых і гандлёвых надбавак на мяса (ялавічына і сьвініна на костцы, куры (тушка), хлеб, макаронныя вырабы»), — паведамляе прэс-служба.