Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматдзетнаму бацьку, які з бэнзапілой выгнаў са свайго дома сілавікоў у цывільным, прысудзілі два гады калёніі


Міхаіл Карасёў
Міхаіл Карасёў

Суд над Міхаілам Карасёвым з Рэчыцы адбыўся 4 ліпеня. Адзін з «пацярпелых» расказваў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы, паведамляе «Наша Ніва».

Шматдзетнага бацьку Міхаіла Карасёва затрымалі 2 сакавіка 2022 году, піша «Наша Ніва».

У той дзень у дом да яго прыйшлі двое сілавікоў у цывільным, якія папрасілі прайсьці зь імі жонку мужчыны. Міхаіл спрасоньня вырашыў, што гэта злодзеі (тым больш у горадзе акурат папярэджвалі, што арудуюць бандыты, якія прадстаўляцца міліцыянтамі), завёў бэнзапілу і выгнаў іх.

А празь дзесяць хвілін пасьля гэтага да іх прыехаў міліцэйскі нарад.

Мужчыну прад'явілі абвінавачаньні па 364 артыкуле Крымінальнага кодэксу («Гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Як стала вядома «Нашай Ніве», «дзьве асобы ў цывільным», якія прыйшлі тады ў дом мужчыны па яго жонку, запатрабавалі матэрыяльнай кампэнсацыі. Жонка Карасёва заплаціла ім 1000 рублёў на дваіх.

На судзе адзін з «пацярпелых» расказваў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы. Сьледчы не палічыў патрэбным далучыць да справы доказы таго, што ў горадзе дзейнічаюць злодзеі. Словы адваката Міхаіла пра гэта суд не прыняў да ўвагі.

У выніку Карасёва пакаралі 2 гадамі ўзмоцненага рэжыму.

У Міхаіла Карасёва чацьвёра дзяцей, сам ён працаваў на Рэчыцкім мэтызным заводзе машыністам крана. Яго жонка апошні час была ў дэкрэце, сям’я ў цяжкім фінансавым становішчы. Да ўступленьня пастановы суду ў законную сілу Карасёў будзе знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG