Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія абвясьціла надзвычайнае становішча ў рэгіёнах каля ракі По — яна перасыхае


На рацэ По ў чэрвені
На рацэ По ў чэрвені

На долю ракі прыпадае каля траціны сельскагаспадарчай вытворчасьці краіны, засуха моцна ўплывае на экалёгію і харчовую бясьпеку рэгіёну.

Рака По пацярпела ад самай моцнай засухі за апошнія 70 гадоў. Як паведамляе Reuters, пастанова ўраду дазволіць уладам скараціць бюракратычныя працэдуры і неадкладна прыняць меры, якія яны палічаць патрэбнымі, напрыклад увесьці нармаваньне вады для дамоў і прадпрыемстваў.

Згодна з заявай, надзвычайнае становішча закране пяць паўночных рэгіёнаў краіны, гэта Эмілія-Раманьня, Фрыюлі-Вэнэцыя-Джулія, Лямбардыя, П’емонт і Вэнэта.

На вырашэньне праблем засухі выдзелена 36,5 мільёна эўра. У далейшым у Італіі могуць прыняць дадатковыя меры па барацьбе з засухай. Мясцовыя жыхары і эколягі яшчэ ў чэрвені патрабавалі ад уладаў адрэагваць на перасыханьне ракі.

Італьянскія СМІ паведамляюць, што прэм’ер-міністар Марыё Драгі таксама разглядае магчымасьць прызначэньня камісара для каардынацыі рэакцый на засуху, падобна таму, як урад прызначаў асобу для назіраньня за каранавірусным крызісам.

По мае даўжыню амаль у 652 км і ўпадае ў Адрыятычнае мора. Агулам цячэ па 13 правінцыях Італіі. Дэльта ракі По за яе вялікую экалягічную каштоўнасьць абвешчана UNESCO аб’ектам Сусьветнай спадчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG