Пра гэта шэф NASA Біл Нэльсан сказаў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild. Амэрыканец заявіў: «Кітайская касьмічная праграма — гэта вайсковая касьмічная праграма».
У адрозьненьне ад амэрыканскай праграмы Artemis, якая не адмаўляецца ад супрацоўніцтва з іншымі краінамі, Кітай ня дзеліцца вынікамі сваіх дасьледаваньняў і ў будучыні можа адмовіць іншым дзяржавам у доступе на Месяц. Кіраўнік NASA назваў гэта новай касьмічнай гонкай, калі раней ЗША вялі яе з СССР, то цяпер — з Кітаем.
Ужо ў 2030-я гг., калі верыць кітайскім дзяржаўным СМІ, на Месяцы зьявіцца сталая кітайская станцыя, якую могуць пабудаваць і абслугоўваць разам з Расеяй.
Нэльсан упэўнены, што галоўнай задачай кітайскай касьмічнай станцыі будзе зьнішчэньне апаратаў іншых краін. Ён адзначыў, што Кітай сапраўды дамогся вялікіх посьпехаў, але здарылася гэта дзякуючы скрадзеным тэхналёгіям.
Мільярды, укладзеныя Пэкінам у сваю касьмічную праграму, дазволілі кітайцам канкураваць з ЗША ў засваеньні Месяца. Раней Кітай стаў першай краінай, якой удалося пасадзіць касьмічны карабель на нябачнай частцы спадарожніка Зямлі і правесьці там дасьледаваньні.
Раней кіраўнік КНР Сі Цзінпін казаў пра тое, што адной з галоўных мэтаў Кітаю ёсьць дасягненьне поспехаў у космасе, што павялічыць магутнасьць дзяржавы.