Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярдэр Бэзас будуе касьмічную арбітальную станцыю


Джэф Бэзас каля касьмічнанга карабля Blue Origin
Джэф Бэзас каля касьмічнанга карабля Blue Origin

Касьмічную станцыю «Арбітальны рыф» плянуецца запусьціць паміж 2025 і 2030 гадамі на нізкай арбіце. Яе насельнікамі стануць дасьледнікі, бізнэсоўцы, турысты.

Кампанія амэрыканскага мільярдэра Джэфа Бэзаса Blue Origin і Sierra Space будуе ўласную касьмічную станцыю, якая будзе выкарыстоўвацца ў тым ліку ў камэрцыйных мэтах, паведамляе DW. Станцыя пад назвай «Арбітальны рыф» (Orbital Reef) будзе знаходзіцца на нізкай калязямной арбіце. Увесьці яе ў эксплуатацыю плянуецца паміж 2025 і 2030 гадамі.

«Арбітальны рыф» будзе функцыянаваць як «шматфункцыянальны бізнэс-парк» для дасьледчыкаў, бізнэсоўцаў, турыстаў і іншых кліентаў кампаніі. Скарыстацца яго паслугамі змогуць, напрыклад, тыя, хто здымае фільм пры мікрагравітацыі, мае намер адкрыць касьмічны гатэль або праводзіць навуковыя дасьледаваньні, зьвязаныя з космасам.

Згодна з прэс-рэлізам, «Арбітальны рыф» будзе амаль такі ж вялікі, як Міжнародная касьмічная станцыя, і зможа зьмясьціць каля 10 чалавек. Blue Origin вядзе працу над уласнай касьмічнай станцыяй ужо прынамсі год. У верасьні 2020-га тэлеканал CNBC паведамляў, што кампанія адкрыла набор на вакансію «кіраўніка распрацоўкі арбітальнага асяродзьдзя пасяленьня».

  • Уладальнік Blue Origin і заснавальнік інтэрнэт-крамы Amazon Джэф Бэзас — самы багаты чалавек у сьвеце. Ягонае багацьце ацэньваецца часопісам Forbes у больш як 200 мільярдаў даляраў.
  • Кампанія Blue Origin пачала распрацоўваць сыстэму для субарбітальных палётаў у 2006 годзе. З 2012 году ракета праходзіла выпрабаваньні. Першы прататып адпраўлены на арбіту ў 2015 годзе.
  • У ліпені ракета New Shepard з прыватнай стартавай пляцоўкі ў Заходнім Тэхасе вывела ў субарбітальны палёт пілятаваную капсулу з чатырма астранаўтамі. У іх ліку быў сам Джэф Бэзас, 82-гадовая пілёт Уолі Франк, 18-гадовы Олівэр Дэймэн (ён стаў самым маладым астранаўтам у гісторыі), а таксама брат Джэфа Бэзаса Марк.
  • 13 кастрычніка карабель «Нью Шэпард» кампаніі Джэфа Бэзаса «Blue Origin» зьдзейсьніў другі пілятаваны субарбітальны палёт, ён працягваўся крыху больш за 10 хвілін. Падчас палёту карабель перасек так званую лінію Кармана — 100 км ад паверхні Зямлі. Міжнародная авіяцыйная фэдэрацыя лічыць гэтую лінію мяжой космасу. Сярод чатырох пасажыраў карабля быў Уільям Шэтнэр, які выканаў у 60-я гады ролю капітана Кірха ў культавым сэрыяле пра касьмічныя палёты «Star Trek». У 90 гадоў Шэтнэр стаў найстарэйшым чалавекам, які пабываў у космасе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG