Палітычна аглядальнік Валер Карбалевіч мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым хацеў данесьці шырокай публіцы два мэсыджы. Як часта бывае ў ягоных выступах, яны не супадалі, а нават пярэчылі адзін аднаму. А вось галоўная выснова апошняй сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, паводле Карбалевіча, — гэта ядзерны шантаж.