Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Дазвол на бязьвізавы ўезд будзе дзейнічаць з 0 гадзін 1 ліпеня.
БЕЛТА адзначае, што «рашэньне аб увядзеньні часовага бязьвізавага ўезду для грамадзян Польшчы прынятае кіраўніком дзяржавы для падтрыманьня добрасуседзкіх адносін». Магчымасьць палякам прыехаць у Беларусь без афармленьня візы будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2022 году ўключна.
15 красавіка беларускія ўлады ўвялі бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі. Напачатку рашэньне дзейнічала месяц, потым бязьвізавы рэжым быў падоўжаны да канца 2022 году.