З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Раней абвяшчалася, што кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін упершыню за тры гады прыедзе ў Беларусь. Аднак пазьней Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ягоная сустрэча з Пуціным адбудзецца ў фармаце відэаканфэрэнцыі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.