Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне 101-гадовы былы ахоўнік канцлягеру атрымаў турэмны тэрмін


Йозэф С. падчас судовага працэсу
Йозэф С. падчас судовага працэсу

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лягеру Заксэнгаўзэн. Мужчыну прысудзілі пяць гадоў пазбаўленьня волі.

Яго абвінавацілі ў памаганьні ў забойстве тысяч зьняволеных лягеру.

Судовы працэс над старым працягваўся дзевяць месяцаў. Абвінавачаны не прызнаў у судзе сваёй віны. Ён заяўляў, што ніколі не служыў у Заксэнгўзэне, а ў пазначаныя абвінавачаньнем тэрміны працаваў на фэрме ў зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія.

Аднак пракуратура прадставіла дакумэнты ахоўніка канцлягера. У іх імя, прозьвішча і дата нараджэньня цалкам супадалі з дадзенымі абвінавачанага.

Падчас працэсу Ёзэф С. закрываў твар
Падчас працэсу Ёзэф С. закрываў твар

Пра суд над мужчынам стала вядома ў кастрычніку 2021 году. На той момант 100-гадовага Ёзэфа С. палічылі дастаткова здольным, каб паўстаць перад судом.

Паведамлялася, што мужчына зьяўляўся членам вайскова-паліцэйскай арганізацыі СС у Трэцім райху. Яго абвінавачвалі ў 3518 пунктах датычнасьці да забойстваў у канцлягеры Заксэнгаўзэн у пэрыяд з 1942 па 1945 год.

  • Канцлягер Заксэнхгаўзэн быў створаны ў 1936 годзе ў ваколіцах Бэрліна. Спачатку яго выкарыстоўвалі ў якасьці трэніровачнага цэнтру для афіцэраў СС.
  • Празь яго прайшлі 200 тысяч зьняволеных, у тым ліку палітычныя праціўнікі рэжыму Трэцяга райху, а таксама габрэі, цыганы, замежныя ваеннапалонныя. Дзясяткі тысяч зьняволеных памерлі ад голаду, хвароб, прымусовай працы, мэдычных экспэрымэнтаў і жорсткага абыходжаньня эсэсаўцаў.
  • У 2011 годзе за ваенныя злачынствы быў асуджаны былы ахоўнік Іван Дзем’янюк. Яго справа стварыла юрыдычны прэцэдэнт і праклала шлях для некалькіх наступных.
  • З таго часу суды вынесьлі некалькі абвінаваўчых прысудаў на падставе прыналежнасьці да рэжыму, а не за забойствы ці зьверствы, непасрэдна зьвязаныя з канкрэтным абвінавачаным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG