Дамова была дасягнутая на сустрэчы кіраўнікоў трох краін у Мадрыдзе 28 чэрвеня перад самітам NATO.
«Па выніках нашай сустрэчы нашы міністры замежных спраў падпісалі трохбаковы мэмарандум, які пацьвярджае, што Турэччына на саміце ў Мадрыдзе на гэтым тыдні падтрымае запрашэньне Фінляндыі і Швэцыі стаць чальцамі NATO», — гаворыцца ў паведамленьні канцылярыі прэзыдэнта Фінляндыі.
Раней Турэччына сьцьвярджала, што Швэцыя і Фінляндыя даюць прытулак асобам, якія, на яе думку, зьвязаныя з групамі, якія Анкара лічыць тэрарыстычнымі, а менавіта баевікам Рабочай партыі Курдыстана і пасьлядоўнікам Фэтхулы Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.
Фінляндыя пасьля Другой сусьветнай вайны, а Швэцыя ўжо некалькі стагодзьдзяў былі нэўтральныя. Але цяпер абедзьве краіны хочуць далучыцца да NATO, асьцерагаючыся, што Расея можа ўварвацца на іх тэрыторыю, як гэта было ва Ўкраіне 24 лютага.