Інфармацыя пра гэта зьявілася на сайце гарадзкой рады.
Аляксей Скобля (пазыўны «Тур») стаяў ля вытокаў арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Ўкраіну з 2014 году. Апошні год ён служыў у Сілах спэцыяльных апэрацый Украіны на падставе кантракту.
Ён загінуў напярэдадні дня народзінаў, 14 сакавіка яму мела споўніцца 32 гады.
13 сакавіка, калі прыкрываў адыход сваіх байцоў пад Кіевам, Скобля быў сьмяротна паранены і застаўся прыкрываць сваіх. Яго пахавалі ў сярэдзіне сакавіка ў Кіеве.
13 красавіка Скоблю пасьмяротна ўганаравалі званьнем Героя Ўкраіны. Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Званьне Героя беларусу прысвоілі «за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе».