Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.
«Галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэля за перамогу над ковідам». Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 4-ы эпізод
Аўдыё
-
07:00, 16 люты 2023
Катастрофа ў студзені 2021-га. Прэм’ера 3-га сэзону падкасту доктара Мартава