Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: Пуцін не абяцаў Лукашэнку перадаць ракеты зь ядзернай зброяй


Ракетны комплекс «Іскандэр»
Ракетны комплекс «Іскандэр»

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 25 чэрвеня не гаварыў пра перадачу Менску ракет зь ядзернай зброяй. Гаворка ішла пра комплексы, якія тэхнічна здольныя несьці розныя віды зброі.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.

Як паведамлялася раней, Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу заявіў, што Расея «ў найбліжэйшыя месяцы» перадасьць Беларусі ракетныя комплексы «Іскандэр-М». Агенцтва ТАСС тады паведаміла, што Лукашэнка папрасіў Пуціна дапамагчы зь «люстраным адказам» на палёты авіяцыі NATO зь ядзернай зброяй каля межаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG