Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 26 чэрвеня: яшчэ два чалавекі ў «тэрарыстычным» сьпісе; затрыманьні ўдзельніка дваровага чату і футбольнага фаната


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

У Беларусі няспынна працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзян. Прычыны розныя: удзел у пратэстах 2020 году, падтрымка Ўкраіны, рэгістрацыя ў чат-боце пляну «Перамога».

КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ двух чалавек

Андрэй Сьлізюк і палітвязень Дзяніс Сальмановіч уключаныя КДБ у так званы «сьпіс тэрарыстаў». Іх абвінавачваюць у распальваньні варожасьці (артыкул 130 КК), стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК).

Дзяніс Сальмановіч затрыманы 6 кастрычніка 2021 году. Яго назвалі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібэр-партызан» і выставілі абвінавачаньне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

У Менску затрымалі 42-гадовага Дзьмітрыя Казлова

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына «быў удзельнікам дваровага чату, які ўцягваў нэўтральных грамадзян свайго раёну ў пратэставую дзейнасьць». Больш пра Дзьмітрыя Казлова пакуль нічога не вядома.

У Горадні затрымалі футбольнага фаната

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра затрыманьне 35-гадовага футбольнага фаната Аляксандра Гушчы. Мужчына падтрымлівае горадзенскі «Нёман», паводле праўладных тэлеграм-каналаў, ён зарэгістраваўся ў пляне «Перамога» і распаўсюджваў так званыя экстрэмісцкія матэрыялы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG