У выніку грамадзяніна Латвіі затрымалі, а потым накіравалі ў лякарню на псыхіятрычную экспэртызу, дзе ён будзе знаходзіцца на працягу месяца.
«Мы неадкладна запыталі сустрэчу дзеля консульскай дапамогі. Калі нашыя супрацоўнікі консульства хутка выехалі ва ўказанае месца, чалавека ўжо не было пад вартай, яго зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню», — цытуе словы парлямэнцкай сакратаркі МЗС Латвіі Занды Калніні-Лукашэвіч выданьне la.lv.
Яна адзначыла, што прадстаўнікам Латвіі не даюць магчымасьці яго ўбачыць затрыманага, таму ёсьць асьцярогі за яго самаадчуваньне.
«Гэта толькі адзін з прыкладаў, зь якім сутыкаецца Латвія і іншыя эўрапейскія краіны — наколькі небясьпечная сытуацыя ў Беларусі», — паведаміла Калніня-Лукашэвіч.
Пры гэтым яна не ўдакладніла, ці ўехаў затрыманы ў Беларусь па ўведзеным вясной «бязьвізе», ці ўжо даўно знаходзіцца ў краіне.
Раней У МЗС Латвіі заклікалі грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь безь неабходнасьці.