Доўгі час Барыс Тасман працаваў у «Прессболе», пісаў пра лёгкую атлетыку, футбол ды многія іншыя алімпійскія віды спорту.
У розныя гады — аўтар цыкляў публікацый пра гісторыю Алімпійскіх гульняў, шматлікіх інтэрвію з славутымі беларускімі спартоўцамі, трэнэрамі, функцыянэрамі розных эпох, якія складаюць летапіс беларускага спорту. Аўтар праблемных аналітычных тэкстаў і журналісцкіх расьсьледаваньняў аб спартовай галіне Беларусі.
Таксама працаваў у папулярных газэтах «Свабода»/«Навіны», «Белорусской деловой газете», «Белорусской газете», супрацоўнічаў зь іншымі незалежнымі выданьнямі.