Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Севераданецку: украінскія войскі амаль цалкам пакінулі горад


Украінскія вайскоўцы ў прамысловай зоне Севераданецку, 20 чэрвеня 2022
Украінскія вайскоўцы ў прамысловай зоне Севераданецку, 20 чэрвеня 2022

Украінскія вайскоўцы амаль цалкам пакінулі горад Севераданецк у Луганскай вобласьці, за які ў апошнія тыдні вяліся баі. Пра гэта ў суботу паведаміў мэр гораду Аляксандр Струк.

Пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі загад адысьці на больш трывалыя пазыцыі, раней паведамляў кіраўнік адміністрацыі Луганскай вобласьці Сяргей Гайдай. Пры гэтым Міністэрства абароны Ўкраіны афіцыйна гэтага не пацьвярджала і не абвяргала.

Намесьніца міністра абароны Ганна Маляр у суботу раскрытыкавала тых, хто публічна паведамляў аб ходзе баявых дзеяньняў у Севераданецку, адзначыўшы, што афіцыйную інфармацыю могуць даваць толькі вайскоўцы.

Расейскае Міністэрства абароны пакуль не заяўляла, што горад узяты. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у суботу напісаў, што пад кантроль расейскіх войскаў перайшлі прамысловая зона і аэрадром Севераданецку. Ён, а таксама сэпаратысты «ЛНР», заяўляюць, што з заводу «Азот» эвакуаваныя мірныя жыхары, якія знаходзіліся там. Незалежнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

У суботу паведамляецца пра баі на подступах да Лісічанску — гэта апошні горад у Луганскай вобласці пад кантролем Украіны. Напярэдадні Мінабароны Расіі паведаміла, што горад блякаваны з поўдня. Украінскі бок пацьвярджае прасоўваньне расейскіх войскаў да гораду, аднак сьцьвярджае, што яны былі спыненыя. Горад не акружаны.

За час баёў у Севераданецку і Лісічанску разбурана мноства жылых дамоў. Пакуль няма нават папярэдніх ацэнак ахвяр сярод мірных жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG