Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая зброя ў вайне супраць Расеі: ЗША перадалі Ўкраіне сыстэмы залпавага агню, Нямеччына паабяцала сыстэму СПА


Сыстэма залпавага агню HIMARS
Сыстэма залпавага агню HIMARS

Амерыканскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS прыбылі ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў у Твітэры міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў. Ён падзякаваў свайму амерыканскаму калегу Лойду Остыну «за гэтыя магутныя прылады».

HIMARS могуць паражаць цэлі на адлегласьці да 80 кілямэтраў, што больш, чым радыюс дзеяньня расейскіх сыстэм залпавага агню.

ЗША абвясьцілі аб пастаўцы чатырох сыстэм, абмяркоўваецца плян перадаць яшчэ чатыры.

Украінскія вайскоўцы прайшлі навучаньне, як карыстацца сыстэмамі HIMARS. Акрамя таго, ЗША абяцалі перадаваць Украіне выведную інфармацыю для нанясеньня ўдараў пры дапамозе рэактыўных сыстэм залпавага агню.

Тым часам амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік паведаміў, што Ўкраіна заключыла зь нямецкім вытворцам кантракт на пастаўку сучаснай сыстэмы СПА IRIS-T.

«Я ганаруся тым, што мне і нашай камандзе ўдалося пераадолець шалёны палітычны супраціў і ў цесным закулісным узаемадзеяньні з вытворцам — кампаніяй Diehl Defence — дабіцца заключэньня кантракту на закуп першай такой сыстэмы коштам 178 млн эўра, прычым на сродкі нямецкага ўраду», — сказаў Мельнік.

Мадэрнізаваныя ракеты IRIS-T SL клясы «зямля-паветра» былі распрацаваныя для Бундэсвэру і дапушчаныя да выкарыстаньня ім у 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG