Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыялягічнае апытаньне Pew Research: Пуцін стаў палітыкам з самым нізкім рэйтынгам успрыманьня ў сьвеце


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Сацыялягічнае апытаньне дасьледчага цэнтру Pew Research у 18 краінах ад Польшчы да Аўстраліі паказала, што толькі 9% рэспандэнтаў ставяцца да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна станоўча, у той час як 90% выказалі поўнае непрыманьне яго палітыкі.

За 20 гадоў апытаньняў гэта самае вялікае падзеньне міжнароднай падтрымкі Пуціна.

У Расеі дасьледаваньне цэнтру Pew Research не праводзілася.

Так, у ЗША станоўча ацэньваюць Пуціна толькі 6% апытаных, у той час як 77% вельмі нэгатыўна. У Нямеччыне 14 і 85 працэнтаў адпаведна.

Упаў і рэйтынг Расеі ў цэлым: 85% апытаных заявілі аб сваім нэгатыўным стаўленьні да гэтай краіны. Так, у Польшчы, напрыклад, пра адмоўнае ці вельмі нэгатыўнае стаўленьне да Расеі заявілі 97% апытаных.

У ЗША адмоўна да Расеі настроены 92% грамадзян краіны (69% — вельмі адмоўна).

У Італіі ў параўнаньні з 2020 годам узровень даверу да Расеі ўпаў больш як на 30%, да 14%.

Аднак у Малайзіі адмоўна да Расеі паставілася толькі палова ўдзельнікаў дасьледаваньня.

Дасьледчыкі таксама ацанілі ўзровень даверу да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. У Нямеччыне яго палітыку ўхваляюць 64% насельніцтва (летась 78%). Акрамя таго, ва ўсіх краінах – удзельніцах дасьледаваньня, за выключэньнем Ізраіля, цяперашні ўзровень падтрымкі Байдэна працягвае заставацца вышэйшым, чым падтрымка папярэдняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў гады яго кіраваньня.

З эўрапейскіх лідэраў 62% апытаных ухваляюць дзейнасьць прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона і 59% — канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца, аднак ён менш папулярны, чым ягоная папярэдніца Ангела Мэркель. Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін станоўча ацэньваецца толькі ў 18 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG