Паводле зьвестак СБУ, прадпрыемствы былі зьвязаныя з расейскім урадам. «Іх канчатковымі бэнэфіцыярамі зьяўляюцца прадстаўнікі крамлёўскіх бізнэс-структураў», — цытуе паведамленьне СБУ «Зеркало».
«Паводле дадзеных сьледзтва, службовыя асобы прадпрыемства падманным шляхам зьменшылі свой грашовы статутны капітал, штучна стварыўшы запазычанасьць па выплаце заробку. Уладальнік друзавага заводу — гарсавет беларускага гораду са студзеня гэтага году не выплачвае заробак, завінаваціўшыся 100 работнікам 4 млн грыўняў (каля 136 тысяч даляраў)», — гаворыцца ў заяве ўкраінскай пракуратуры.
Гаворка ідзе пра Оўруцкі друзавы завод, што ў вёсцы Бондары Карасьцянскага раёну Жытомірскай вобласьці.
Оўруцкі друзавы завод спачатку быў аформлены як уласнасьць Гомельскага аблвыканкаму, а потым перарадзены на балянс Гомельскаму гарадзкому дарожнаму будаўніча-рамонтнаму трэсту.
- Оўруч Жытомірскай вобласьці знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю і за 92 кілямэтры ад беларускага Мазыра.
- 24 гады Оўруч і Мазыр былі гарадамі-пабрацімамі і мелі асаблівыя дачыненьні, прадугледжаныя адмысловым пагадненьнем аб партнэрстве і супрацы.
- Пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі Оўруцкая гарадзкая рада аднагалосна падтрымала аднабаковы выхад з партнэрскага пагадненьня. А яшчэ зьвярнулася ў Кабінэт міністраў Украіны з прапановай нацыяналізаваць Оўруцкі друзавы завод, які дагэтуль быў уласнасьцю Беларусі.
- Оўруч моцна пацярпеў ад авіяцыйных абстрэлаў. Паводле папярэдніх зьвестак, зьнішчана 5 будынкаў і яшчэ 28 пашкоджаныя.