«Зеркало» паведамляе, што таксама прафсаюзы падлічылі, у якім рэгіёне Беларусі набор прадуктаў абыдзецца найдаражэй.
«З 1 студзеня ў беларускіх крамах сур’ёзна падаражэлі некаторыя крупы, больш за ўсё — манка (на 16,8%) і пшаніца (19,2%). Таксама ўзьляцелі цэны на кашы для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня (на 49%), цукар (на 48,2%), кандытарскія вырабы (на 30,2%), рыс (на 29,1%), маргарын (на 25,2%), чай чорны байхавы (на 25,1%), сокі (на 22,3%) і некаторыя іншыя тавары», — заявілі ў фэдэрацыі прафсаюзаў.
Афіцыйныя прафсаюзы ўдакладняюць, што празь вялікія розьніцы ў цэнах тавараў ад вобласьці да вобласьці адрозьніваецца ў іх і кошт спажывецкага кошыка:
- Брэсцкая вобласьць — 820 рублёў;
- Віцебская вобласьць — 820,1 рубля;
- Гомельская вобласьць — 798,7 рубля;
- Горадзенская вобласьць — 808,5 рубля;
- Менская вобласьць — 810,2 рубля;
- Магілёўская вобласьць — 783,9 рубля;
- горад Менск — 841,2 рубля.