Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік польскіх спэцслужбаў: «Польшча даўно знаходзіцца „пад прыцэлам“ Расеі»


Польскій і ўкраінскія сьцягі. Ілюстрацыйнае фота
Польскій і ўкраінскія сьцягі. Ілюстрацыйнае фота

«Крэмль прымае розныя меры, у выніку чаго наносіцца ўдар па фундамэнтальным праве палякаў на ўласную дзяржаўнасьць і бясьпеку», —адзначыў у Twitter прэс-сакратар польскага міністра – каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.

«На працягу многіх гадоў Польшча знаходзіцца пад прыцэлам Расеі, якая выкарыстоўвае прапаганду і дэзынфармацыю супраць Польшчы. Крэмль прымае розныя меры, у выніку чаго наносіцца ўдар па фундамэнтальным праве палякаў на ўласную дзяржаўнасьць і бясьпеку», — заявіў Станіслаў Жарын.

Ён таксама зазначыў, што «Расея спрабуе пераканаць расейскае грамадзтва і Захад, што Польшча ня мае права на суб’ектнасць, не павінна ўспрымацца сур’ёзна саюзьнікамі і мусіць быць „шэрай зонай“ паміж NATO і Расеяй».

Польшча — адзін з найбольш пасьлядоўных прыхільнікаў падтрымкі Ўкраіны і жорсткіх захадаў у дачыненьні да Расеі. Сакратар Савету бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў у канцы траўня заявіў, што Польшча, «мяркуючы па ўсім», «ужо пераходзіць да дзеяньняў па захопе заходніх украінскіх тэрыторыяў».

Заявы аб тым, што Польшча і іншыя краіны – суседкі Ўкраіны нібыта хочуць захапіць яе заходнія тэрыторыі, гучаць у расейскай прапагандзе з 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG