Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр удзельнік падпісаньня Белавескіх пагадненьняў з боку Расеі Генадзь Бурбуліс


Генадзь Бурбуліс
Генадзь Бурбуліс

Ён быў найбліжэйшым паплечнікам прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына і ўдзельнічаў у падпісаньні Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец існаваньню Савецкага Саюзу.

Бурбулісу было 76 гадоў. Ён памёр 19 чэрвеня ў Азэрбайджане, дзе браў удзел у Глябальным Бакінскім Форуме, сьцьвярджаюць Азэрбайджанскія СМІ. Але ягоны прэс-сакратар Андрэй Маркаў паведаміў «Інтэрфаксу», што Бурбуліс памёр у Маскве.

Генадзь Бурбуліс займаў пасаду дзяржаўнага сакратара РСФСР (затым РФ), якая існавала з чэрвеня 1991 па лістапад 1992 года, а таксама быў першым намесьнікаам кіраўніка ўраду Расеі.

Генадзь Бурбуліс разам з Барысам Ельцыным з боку Расеі ўдзельнічаў у падпісаньні Белавескіх пагадненьняў аб роспуску СССР.

Белавескія пагадненьні падпісвалі шэсьць чалавек, пасьля сьмерці ў 2022 годзе Станіслава Шушкевіча, Леаніда Краўчука і Генадзя Бурбуліса, у жывых зь іх застаўся толькі былы прэм'ер-міністар Украіны Вітольд Фокін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG