Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане паведамілі пра адмову Такаева ад расейскага ордэна. Крэмль заявіў, што ўзнагароджваньне не плянавалася


Уладзімір Пуцін і Касым-Жамарт Такаеў на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме. 17 чэрвеня 2022 году
Уладзімір Пуцін і Касым-Жамарт Такаеў на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме. 17 чэрвеня 2022 году

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў вырашыў да завяршэньня сваіх паўнамоцтваў не прымаць ні айчынныя, ні замежныя ўзнагароды. Аб гэтым паведамляе Tengrinews. kz са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

Раней казаскі палітоляг Ербол Едзілаў са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што ў Крамлі Такаева зьбіраліся ўзнагародзіць ордэнам Аляксандра Неўскага.

«Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за аказаны гонар, — напісаў палітоляг. — Аднак ім было прынятае рашэнене да завяршэненя яго прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў не прымаць ні айчынныя, ні замежныя ўзнагароды. З гэтай жа прычыны падчас нядаўняга візыту ў Бішкек прэзыдэнт адмовіўся ад найвышэйшага кіргіскага ордэна «Манас» «першай ступені».

Tengrinews падкрэсьліла, што ў прэс-службе прэзыдэнта Казахстану факт адмовы ад расейскага ордэна выданьню пацьвердзілі.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пры гэтым абверг адмову Токаева ад расейскага ордэна. Паводле яго слоў, ніякага ўзнагароджаньня не плянавалася. «Я ня ведаю, адкуль гэтая інфармацыя, таму што ніякага ўзнагароджаньня і не плянавалася. У плянах такога не было», — заявіў Пяскоў выданьню «Уздым».

17 чэрвеня Такаеў і Пуцін выступалі на пленарным пасяджэньні Пецярбурскага эканамічнага форуму. Такаеў, у прыватнасьці, заявіў, што Казахстан не прызнае незалежнасьці такіх «квазідзяржаўных тэрыторый», як «ДНР» і «ЛНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG