Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 чэрвеня: майстра спорту па паўэрліфтынгу затрымалі за вывешваньне «пратэстнай сымболікі»


Ілюстрацыйнае фота. Сілавікі ў Менску, верасень 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Сілавікі ў Менску, верасень 2020 году

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

Майстар спорту паўэрліфтынгу з Баранавічаў затрыманы за разьвешваньне «пратэстнай сымболікі»

Учора зьявілася інфармацыя пра затрыманьне 54-гадовага жыхара Баранавічаў Уладзіміра Бранавіцкага. 18 чэрвеня стала вядома, што мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён са студзеня па чэрвень 2022 году нібыта разьвешваў «пратэстную сымболіку» на лініях электраперадач у Баранавічах, на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, паведамляе «Вясна | Брэст».

Ну мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК РБ).

Уладзімер Бранавіцкі — майстар спорту РБ па паўэрліфтынгу ў жыме лежачы, неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмэн Беларусі ў жыме лежачы сярод вэтэранаў. Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненьні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 году.

Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, учора ў судзе Навабеліцкага раёна Гомля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджваньне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Суд прызначыў ёй штраф у памеры 30 базавых велічыняў (960 рублёў).

Нядаўна ў дачыненьні да Зубаравай было прынятае рашэньне аб спыненьні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Але ўзамен на гэта яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь. Па справе «Рабочага руху» цяпер утрымліваюць за кратамі 10 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG