Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада і Данія завяршылі «самую мірную вайну» ў гісторыі


Крама алькаголю ў сталіцы Даніі, Капэнгагене, ілюстрацыйнае фота
Крама алькаголю ў сталіцы Даніі, Капэнгагене, ілюстрацыйнае фота

Міністэрствы замежных спраў Канады і Даніі падпісалі дамову аб падзеле выспы Ганса ў Паўночным Ледавітым акіяне.

З 1973 году невялікі бязьлюдны востраў у арктычнай пратоцы Нэрса быў спрэчнай тэрыторыяй. Ён разьмешчаны роўна пасярэдзіне паміж Канадай і Грэнляндыяй, якая належыць Даніі, на мяжы іх тэрытарыяльных вод.

Востраў Ганса атрымаў вядомасьць як прадмет самага мірнага з тэрытарыяльных канфліктаў. У сярэдзіне 1980-х на востраве высадзіліся канадзкія вайсковыя маракі, паднялі над ім канадзкі сьцяг, а каля флягштока пакінулі бутэльку віскі. Празь некалькі месяцаў на востраў прыбыў дацкі міністар па справах Грэнляндыі, спусьціў канадзкі сьцяг і падняў дацкі. Замест віскі, што выпілі маракі, якія суправаджалі яго, ён паклаў бутэльку дацкага моцнага напою аквавіта і запіску: «Сардэчна запрашаем на дацкі востраў!»

З таго часу на працягу 30 гадоў канадзкія і дацкія памежнікі рэгулярна высаджваліся на востраве, мянялі сьцягі і пакідалі праціўнікам алькагольныя напоі і лісты.

Паводле дамовы, заключанай у Атаве, востраў будзе падзелены паміж Канадай і Даніяй напалову. Такім чынам у Даніі з Канадай зьявіцца адзіны ўчастак сухапутнай мяжы, яго працягласьць — каля кілямэтра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG