Спэцыяльная пасланьніца ЗША па Беларусі запрасіла гасьцей зь Беларусі на цырымонію сьвяткаваньня Дня незалежнасьці ЗША ў Вільні. Амбасада перанесла сьвяткаваньне на ранейшую дату, каб Фішэр сустрэлася з грамадзянскай супольнасьцю да свайго ад’езду. Гэта адна з апошніх імпрэз, якую Фішэр праводзіць, пакідаючы пасаду. Са словамі падзякі выступіла Сьвятлана Ціханоўская, Маргарыта Ляўчук засьпявала гімн ЗША і «Пагоню». Падчас падзеі спадарыні Фішэр уручылі ўзнагароду Міністэрства замежных спраў Літвы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 15 чэрвеня намінаваў Джулі Фішэр на пасаду амбасадара на Кіпры.