Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі больш за 2000 банкрутаў. Хто ў сьпісе?


Адна з кампаній-банкрутаў менскі завод «Мотавэла»
Адна з кампаній-банкрутаў менскі завод «Мотавэла»

Сярод іх ёсьць і дзяржаўныя прадпрыемствы.

Міністэрства эканомікі на сваім сайце апублікавала сьпіс кампаній-банкрутаў. Агулам у сьпісе больш за 2030 арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод іх ёсьць і дзяржаўныя кампаніі:

  • Меднаўская птушкафабрыка ў Берасьцейскім раёне,
  • Слонімская птушкафабрыка,
  • Берасьцейскі камбінат будаўнічых матэрыялаў,
  • Менскі завод будаўнічых матэрыялаў,
  • «Мотавэла»,
  • Мёрскі льнозавод,
  • «Баранавічыдрэў»,
  • «Сукно»,
  • «Дываны Берасьця»,
  • Барысаўскі кансэрвавы завод,
  • Кіроўная кампанія холдынгу «Забудова»,
  • Маладачанскі завод мэталаканструкцый,
  • Узьдзенскае раённае спажывецкае таварыства,
  • Бярэзінскі мясакамбінат,
  • завод «Праммэханіка»,
  • «Белрасмясзаб».
  • Таксама зь дзяржаўных арганізацый у сьпісе зьявіліся дарожна-будаўнічае прадпрыемства «Белаазёрская ДСПМК-26»,
  • Чашніцкае камунальнае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства, будаўнічае прадпрыемства «ПМК-4»
  • і Пінская «СПМК-5».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG