Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін звольніў Паклонскую з пасады намесьніцы кіраўніка «Россотрудничества». Раней яна назвала вайну «катастрофай»


Натальля Паклонская
Натальля Паклонская

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб вызваленьні з пасады намесьніцы кіраўніка «Россотрудничества», былой пракуроркі анэксаванага Крыму і былой дэпутаткі Дзярждумы Натальлі Паклонскай. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Паклонская паведаміла ў Telegram, што пераходзіць на іншую працу, але падрабязнасьцяў не прывяла.

Паклонская, якая нарадзілася ў Луганскай вобласьці, была сярод тых, хто не падтрымаў вайну Расеі ва Ўкраіне. У інтэрвію расейскай журналістцы Кацярыне Гардзеевай яна назвала ўварваньне ва Ўкраіну «катастрофай» і сказала: «Я грамадзянка Расеі, але ўкраінка. Радзіма, вядома, там».

Яна таксама сказала, што ня лічыць, што ва Ўкраіне панавалі нацыяналістычныя настроі, і заклікала дапамагаць украінскім уцекачам. Раней у інтэрвію расейскай тэлевізіі RT Паклонская сказала, што на Данбасе людзі ваююць «не за расейскую і не за ўкраінскую ўладу».

У эфіры ютуб-канала «Живой гвоздь», які вядуць журналісты закрытага «Эха Москвы», яна назвала літару Z сымбалем трагедыі і гора, бо падчас канфлікту гінуць салдаты і мірныя людзі з абодвух бакоў.

Натальля Паклонская да 2014 году працавала пракурорам ва Ўкраіне. Пасьля ўводу ў Крым расейскіх войскаў і прыходу да ўлады прарасейскага ўрад3 ў сакавіку 2014 года яна была прызначаная пракуроркай анэксаванага Крыму.. У 2016 годзе была выбраная ў Дзярждуму паводле сьпісу «Адзінай Расеі». Улады Ўкраіны абвінавачваюць яе ў шэрагу злачынстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG