Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне расьсьледуюць 16 468 крымінальных спраў супраць расейскіх вайскоўцаў


Ілюстрацыйнае фота. Зруйнаваныя расейскімі вайскоўцамі дамы мірных жыхароў у горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласьці, 8 красавіка 2022 году
Ілюстрацыйнае фота. Зруйнаваныя расейскімі вайскоўцамі дамы мірных жыхароў у горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласьці, 8 красавіка 2022 году

Супраць расейскіх вайскоўцаў на цяперашні час расьсьледуюць ужо 16 468 крымінальных спраў, расказала генпракурор Украіны Ірына Венедыктава.

«Вяртаючыся да ваенных злачынстваў, на сёньня 16486, мне здаецца, адкрытых крымінальных спраў. Вы ж разумееце, што заўтра іх будзе на 200 больш. Мы ня можам іх не адкрываць», — сказала Венедыктава ў эфіры канала «Украіна-24», піша ТАСС.

Па словах генпракурора, на сёньняшні дзень па гэтых справах праходзяць 111 падазраваных. Яшчэ 8 спраў перададзены ў суд і знаходзяцца на разглядзе.

Венедыктава дадала, што яшчэ 623 падазраваных праходзяць па справах аб «злачынствах агрэсіі»: гэта расейскія «топ-чыноўнікі, палітыкі, вайскоўцы» і мэдыйныя пэрсоны.

Да іх, паводле слоў генпракурора, будзе прымяняцца спэцыяльны мэханізм завочных расьсьледаваньняў. 23 траўня суд у Кіеве асудзіў першага расейскага вайскоўца Вадзіма Шышымарына да пажыцьцёвага турэмнага зьняволеньня за забойства мірнага жыхара Сумскай вобласьці.

Пазьней 11,5 гадоў пазбаўленьня волі атрымалі яшчэ двое расейскіх вайскоўцаў, Аляксандар Бабыкін і Аляксандар Іваноў — іх прызналі вінаватымі ў артылерыйскіх абстрэлах Харкаўскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG