Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай вобласьці абрынуўся мост. Фота


У Берасьцейскай вобласьці на трасе Н-344 «Камянец-Трасьцяніца-Лышчыцы-Воўчын» каля вёскі Рудавец Берасьцейскага раёну 10 чэрвеня абрынуўся мост.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Берасьцейскай вобласьці.

Праезд па мосьце немагчымы. У ДАІ ўдакладнілі, што для аўтамабілістаў арганізаваны аб’езд па дарозе Р-85 «Слонім-Высокае-мяжа Рэспублікі Польшча».

За апошнія гады ў Беларусі было яшчэ некалькі выпадкаў, калі масты абрыналіся.

  • Так, уначы 8 студзеня ў цэнтры Менску абрынуўся мост у раёне Нямігі. На шчасьце, ніхто не пацярпеў — незадоўга да абрынаньня пад ім праходзілі людзі. Новы мост пабудавалі за месяц.
  • У траўні 2021 году абрынуўся мост праз раку Рову ў Барысаўскім раёне непадалёк ад вёскі Навасёлкі, а таксама мост у Пружанскім раёне праз раку Левую Лясную.
  • У чэрвені 2021-га ў Менскім раёне абрынуўся невялікі мост праз раку Менку, калі тая ў залеву выйшла зь берагоў.
  • 5 ліпеня пасьля моцнай залевы праезная частка і тратуар каля моста, які заканчвалі будаваць у Горадні, часткова абрынуліся, адкосы размыла. На адкрыцьці чакалі Аляксандра Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG