Японія дадала ў санкцыйны сьпіс два расейскія і адзін беларускі банк, а таксама пашырыла забарону на экспарт тавараў у Расею, паведамляе японскае міністэрства замежных спраў.
У рамках новага пакета санкцый зь 7 ліпеня будуць замарожаныя актывы «Россельхозбанка», Маскоўскага крэдытнага банка і Беларускага банка разьвіцьця «Белінвэстбанк». Праводзіць плацяжы і заключаць угоды з гэтымі банкамі можна будзе толькі па атрыманьні адпаведнага дазволу ад японскіх улад.
Таксама ў МЗС Японіі заявілі, што пад забарону на экспарт трапяць тавары, якія садзейнічаюць умацаваньню прамысловай інфраструктуры Расеі.
У сакавіку Японія ўвяла санкцыі супраць Расеі і Беларусі за ўварваньне ва Ўкраіну. Ад Беларусі ў санкцыйны сьпіс былі ўключаны 12 фізычных асоб, у тым ліку Віктар і Дзьмітры Лукашэнка, і 10 юрыдычных асоб.
З 10 красавіка за ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне Токіё ўвёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў.
У сакавіку быў папярэдні раўнд японскіх санкцый. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Акрамя таго, забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Мінабароны Беларусі і «Інтэграла».
Ад Беларусі ў санкцыйны сьпіс былі ўключаныя:
- Віктар Лукашэнка,
- Дзьмітры Лукашэнка,
- Натальля Качанава,
- Натальля Эйсмант,
- Іван Кубракоў,
- Дзьмітры Гара,
- Андрэй Швед,
- Алег Гайдукевіч,
- Аляксей Алексін,
- Мікалай Варабей,
- Аляксандар Шатроў,
- Аляксандар Зайцаў,
- «Белтэхэкспарт»,
- Synesis Group,
- «Агат — электрамэханічны завод»,
- «140-ы рамонтны завод»,
- «Белшына»,
- Dana Holdings/Dana Astra,
- Sohra Group,
- «Брэміна Груп»,
- «Новая нафтавая кампанія»,
- «Гродна Азот».
-