Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дазволяць дзьвюм кампаніям пастаўляць вэнэсуэльскую нафту ў Эўропу


Нафтаперапрацоўчы завод у Вэнэсуэле, які належыць дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA
Нафтаперапрацоўчы завод у Вэнэсуэле, які належыць дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA

Італьянская нафтавая кампанія Eni і гішпанская Repsol могуць пачаць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Эўропу ўжо ў наступным месяцы, каб кампэнсаваць частковую адмову Эўразьвязу ад імпарту расейскай нафты.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на «пяць чалавек, знаёмых з гэтым пытаньнем».

Такім чынам Вашынгтон дазволіў узнавіць схему паставак вэнэсуэльскай нафты ў абмен на даўгі гэтай краіны, спыненых два гады таму ў рамках амэрыканскіх санкцый супраць Вэнэсуэлы.

Аб’ём нафты, які паставяць Eni і Repsol, як чакаецца, будзе невялікі, і ўплыў на сусьветныя цэны на нафту будзе сьціплы. Але, як адзначаюць інфарматары Reuters, зялёнае сьвятло Вашынгтону на аднаўленьне даўно замарожаных патокаў нафты з Вэнэсуэлы ў Эўропу можа стаць сымбалічным стымулам для прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Намовіць Мадуру ўзнавіць палітычныя перамовы з апазыцыяй у Вэнэсуэле — яшчэ адна мэта гэтых нафтавых паставак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG