Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на ўрадавую газэту «Нэўтральны Туркмэністан».
Па прапанове дзейнага прэзыдэнта Сердара Бердымухамедава (сына экс-прэзыдэнта) у горадзе плянавалі паставіць помнік Акхану. Бердымухамедаў-старэйшы падчас візыту ў горад, які будуецца, прапанаваў назваць у гонар Акхана праспэкт, дзе будзе ўсталяваны манумэнт.
Гурбангулы Бердымухамедаў падчас свайго прэзыдэнцтва зрабіў у 2018 годзе Дзень ахалтэкінскага скакуна нацыянальным сьвятам, яно адзначаецца ў апошнюю нядзелю красавіка.
У Туркмэністане правы і магчымасьці коней замацаваныя законам, ім выдаецца пашпарт, у выпадку сьмерці іх хаваюць на адмыслова адведзеных дзяржавай могілках коней. Калі памірае конь, занесены ў дзяржаўны рэестар, па законе ў апошні шлях жывёлу праводзяць дзяржаўныя чыноўнікі.
У 2020 годзе ў Ашгабаце паставілі помнік сабаку пароды туркмэнскі алабай. Праект помніка быў зацьверджаны ў лістападзе 2019 году. Агульная вышыня манумэнта складае 15 мэтраў, дзевяць мэтраў займае пастамэнт, шэсьць — сам сабака.