Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ашгабадзе зьнесьлі жылыя дамы: на іх месцы пабудуюць вайсковую школу імя дзеда прэзыдэнта Бэрдымухамэдава


Гурбангулы Бэрдымухамэдаў
Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

У Ашгабадзе на месцы зьнесеных жылых дамоў пабудуюць спэцыялізаваную вайсковую школу ў гонар дзеда прэзыдэнта Бэрдымухамэдава Анаева, піша дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Туркмэністан сёньня».

Пастанову аб гэтым падпісаў сам Гурбангулы Бэрдымухамэдаў. Будаўніцтва, як чакаецца, пачнецца ў студзені 2022-га і завершыцца ў жніўні 2024 году. Школа будзе на 700 месцаў.

У 2009 годзе імем дзеда Бэрдымухамэдава назвалі сярэднюю школу ў вёсцы Ызгант. Там адкрылі краязнаўчы музэй, у фае паставілі ягоны бюст. У гэтай вёсцы ён працаваў настаўнікам. У часе Другой сусьветнай вайны дзед прэзыдэнта ўвайшоў у склад стралковых войскаў, пасьля вайны вярнуўся да работы ў школе.

Новую вайсковую школу плянуюць пабудаваць на скрыжаваньні праспэктаў Сапармурата Туркмэнбашы і Атамурата Ніязава. Тут раней разьмяшчаўся жылы квартал са шматпавярховымі дамамі. Знос гэтых дамоў пачаўся ў студзені 2021 года.

Жыхарам аднаго з дамоў на праспэкце Атамурата Ніязава ўручылі ордэры на новыя кватэры ў яшчэ не пабудаваным доме ў мікрараёне Парахат-8. Як зазначае выданьне, выселеныя жыхары вымушаны па некалькі гадоў жыць у сваякоў або здымаць кватэры ў чаканьні, пакуль будуць пабудаваныя дамы, у якіх ім абяцалі новае жытло.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG