Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра маладафронтаўцаў кантузіла на вайне ва Ўкраіне


Дзяніс Урбановіч на судзе ў Менску, 2019 год. Пасьля затрыманьня падчас Курапацкай варты ля рэстарацыі «Поедем поедим» у яго быў траўмаваны пазванок шыі. Архіўнае фота
Дзяніс Урбановіч на судзе ў Менску, 2019 год. Пасьля затрыманьня падчас Курапацкай варты ля рэстарацыі «Поедем поедим» у яго быў траўмаваны пазванок шыі. Архіўнае фота

Лідэра беларускага «Маладога фронту» паранілі ў баях ва Ўкраіне.

Пра гэта паведаміла журналістка Любоў Лунёва ў Фэйсбуку.

Баец палку імя Каліноўскага Дзяніс Урбановіч трапіў у шпіталь з кантузіяй. «Ногі і рукі, дзяку Богу, цэлыя, але зьнік слых. Двое сутак быў без прытомнасьці», — піша пра яго стан Лунёва.

Дзяніс Урбановіч — беларускі актывіст, дзейны кіраўнік арганізацыі «Малады фронт». Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў і ўвайшоў у батальён (а цяпер полк) імя Кастуся Каліноўскага.

Раней паведамлялася, што ў тэрытарыяльную абарону Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG